5 мая напярэдадні Дня Перамогі ў рамках абласнога бібліямарафона “77 хвілін чытання” з падлеткамі 11 класа ДУА “Сярэдняй школы №1 г. Дзятлава” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гісторыка-патрыятычную гадзіну  “Эпапея мужнасці і славы”, прымеркаваную да Году гістарычнай памяці з мэтай патрыятычнага выхавання маладога пакалення ў гонар тых, хто прынёс мір і светлую будучыню. На мерапрыемстве вёўся аповед пра падзеі той страшэннай вайны, гучалі песні і вершы ваеннага ліхалецця, адбыліся прагляды відэаролікаў. Падлеткі пазнаёміліся з дзеючай выставай “9 мая — память погибшим, наследство живым”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.