Сённяшняя моладзь мала ведае пра камсамол, толькі радкі са школьнага падручніка аб тым, што ў 1918 годзе па ініцыятыве РКП(б) была створана маладзёжная арганізацыя, якая павінна была стаць памочнікам партыі ў будаўніцтве камунізму. Але камсамол – гэта не проста арганізацыя, гэта жыццё трох пакаленняў, гэта – цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы. У чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі была падрыхтавана тэматычная паліца “Эпоха УЛКСМ” – да 100-годдзя камсамола. Падобная наглядная форма работы  знаёміць чытачоў з гісторыяй нашай краіны і развівае пачуццё павагі да гістарычнага мінулага дзяржавы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.