29 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня стварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. Гісторыя камсамола жывая і цікавая. Рэвалюцыя, грамадзянская вайна, першыя пяцігодкі, Вялікая Айчыннай вайна і гераічныя гады пасляваеннага аднаўлення, асваенне цалінных зямель, будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі і Турксіба – кожнае пакаленне ўнесла ў яе сваю непаўторную старонку. Шэсць узнагарод на сцягу Ленінскага камсамола (ордэн Баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, тры ордэны Леніна і ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі) – сведчанне заслуг перад Радзімай на розных этапах станаўлення. У Казлоўшчынскай ГПБц аформлена кніжная выстава “Эпоха ВЛКСМ: 100 лет”. На ёй прадстаўлены матэрыял пра гісторыю ўзнікнення камсамола, фота легендарных камсамольцаў, мастацкая літаратура пра камсамольцаў і іх справы.