Сёння экалагічнае становішча ў свеце можна ахарактэрызаваць як блізкую да крытычнага. Стала відавочна згубнасць спажывецкага стаўлення чалавека да прыроды адно як да аб’екту атрымання багацця і выгод. На пасяджэнні аматарскага абъяднання «Сонейка», якое адбылося 15 лютага ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе, ішла гутарка аб актуальных праблемах нашай планеты. Асноўную ўвагу акрэслілі прававым пытанням экалогіі. Удзельнікі аб’яднання праглядзелі відэаўрок «Основные начала экологического права» і пазнаёміліся з экалагічнымі правамі грамадзян Рэспублікі Беларусь.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.