Пытанне “Кім быць?ˮ задае сабе амаль кожны малады чалавек ў падлеткавым узросце. У 2023 годзе з мэтай фарміравання ў вучняў актыўных адносін да жыцця, пашырэнню ведаў аб свеце прафесій Дзятлаўскай раённай бібліятэкай распрацаваны праект “Сустрэча з людзьмі розных прафесійˮ.
22 лютага адбылася сустрэча “Есть такая профессия — Родину защищатьˮ, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. На сустрэчу запрасілі намесніка ваеннага камісара, начальніка мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандра Аляксандравіча Бургуна і вучняў 7 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлаваˮ з класным кіраўніком Радомскай Аленай Вікенцьеўнай.
Падчас сустрэчы Аляксандр Аляксандравіч расказаў слухачам шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб усіх відах воінскай службы, як атрымаць прафесію ваеннага, якімі якасцямі павінен валодаць будучы афіцэр. Другая частка сустрэчы была прысвечана “Генацыду беларускага народаˮ. Бібліятэкары пазнаёмілі з страшнымі фактамі вынішчэння беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Была аформлена выстава “І помніць страшна, і забыць нельгаˮ. Бібліёграф пазнаёміла з новымі кнігамі па генацыду, якія паступілі ў бібліятэку: “Геноцид белорусского народаˮ, “Сёстры Хатыни. Гродненщинаˮ, “Геноцид белорусского народа. Лагеря смертиˮ, М. Лук’янчыка “Памяць мацней за полымяˮ і інш. Сустрэча адбылася змястоўнай і прадуктыўнай. Спадзяёмся, яна абавязкова хоць каму-небудзь з дзяцей дапаможа зрабіць правільны выбар у будучыні.
