У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла гадзіна каляндарных свят «Это волшебное слово “здравствуйте”», прысвечаная Сусветнаму дню дабрыні. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 класа УА «Казлоўшчынская сярэдняя школа». Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю этыкету, аб правілах паводзін у школе, на вуліцы і дома. Этыкет праяўляецца па – рознаму, і як «Тэатр пачынаецца з вешалкі», так і наша ветлівасць пачынаецца з цудоўнага слова «здравствуйте». У кожнага народа свае традыцыі і звычаі прывітанняў і навучэнцам прадаставілася магчымасць даведацца пра іх. Таксама размова вялася пра дабрыню і далікатнасць. Былі праведзены конкурсы: ”Знайдзі памылку”, “Адкажы правільна”,” Добры дзень”, “Жартоўныя пытанні“, “Казачныя пытанні“.