28 сакавіка чацвёрты дзень Тыдня дзіцячай кнігі прайшоў у форме інтэрактыўнай гульні “Этот не скучный мир”. Удзельнікамі якога сталі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. Мерапрыемства дазволіла юным чытачам адправіцца ў займальны свет гульняў, падабраных на любы густ: “Может-нет, а может -да”, “Игра в слово”, “Заморочки из бочки” былі накіраваны на тое, каб не толькі пацешыць юных чытачоў, але і даць ім магчымасць даведацца нешта новае, карыснае, развіць інтэлект і кемлівасць, творчую фантазію. Дзеці весела правялі свой вольны час, атрымалі выдатны настрой.