Вясна-гэта асаблівы час. Яркімі і пяшчотнымі прамянямі сонца азораны лес, блакітам блішчыць небасхіл. З надыходам вясны жыццё пачынаецца спачатку. Гэта пачатак цяпла, прыгажосці і любові…

И приходит пора… Несмотря на любую погоду
Она ласковым солнцем и светлой надеждой полна.

Напярэдадні 8 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” “Её величество Женщина”. Жанчына… Колькі пра яе сказана і напісана! Ва ўсе часы ёй пакланяліся мастакі, паэты, музыканты. Яна была марай, усмешкай, сумам, бязмежнай радасцю і смуткам.

Павіншаваць жанчын з надыходзячым святам прыйшлі работнікі Казлоўшчынскага дома культуры і дасуга, а дзяўчынкі зрабілі музычны падарунак для бабуль. Гучалі цудоўныя песні, вершы. Жанчыны  ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і віктарынах. Вечар закончыўся чаяваннем.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.