3 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбыўся гісторыка-краязнаўчы ўрок “Еўфрасінья Полацкая-князёўна, асветніца, святая”. Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і друку.
Сілай духа ўзвысіла Полацк высока,
Тым, хто імкнуўся да кніг,
свяціла, бы зорка…
Мове, адзінай дзяржаве
шчэ толькі злучацца –
свет нас прымаў як народ
па адной палачанцы.
Такія словы з паэмы “Еўфрасінья Полацкая” Д.Бічэль-Загнетавай гучалі пад час правядзення мерапрыемства.