Першыя вераснёўскія дні на Беларусі напоўнены надзвычай прамяністай духоўнасцю. Адзначаецца свята ў гонар Кнігі, Друкаванага Слова, Роднай Мовы. Гэты дзень дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, аддаць даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. На гістарычнай вандроўцы “От глиняной таблички к печатной страничке”, якая прайшла ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” ўзгадваліся імёны Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Васіля Цяпінскага, Міколы Гусоўскага, якія ўнеслі вялікі  ўклад ў гісторыю сваёй зямлі. У бібліятэцы была аформлена выстава прагляд “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.