Прафесіянальнае і сістэматычнае камплектаванне фонду – вельмі важны працэс ад якога залежыць выкананне шэрагу асноўных функцый бібліятэкі.
На 01.01.2020 года ў бібліятэках раёна налічваецца 163,4 тыс.экз. дакументаў з іх:
- 136 тыс. экз. – кнігі і брашуры
- 27 тыс. экз. – перыядычныя выданні
- 0,4 тыс. экз. – іншыя віды дакументаў
- мастацкая літаратура складае 67,5 % ад агульнага фонду
- выданні на бел.мове – 33,7 %.
За 2019 год у бібліятэкі раёна паступіла 5,5 тыс. экз.дакументаў, з іх: кніг і брашур – 2,1 тыс. экз., перыядычных выданняў 3,4 тыс. экз.; мастацкай літаратуры – 1,7 тыс. экз., ці 30,8 % ад усяго паступлення; на бел.мове — 0,9 тыс.экз., ці 17,1% ад усяго паступлення.