Крывашэеў Фёдар Юр'евіч
Крывашэеў Фёдар Юр'евіч нарадзіўся ў 1920 годзе, Магілёўская вобласць, вёска Ігнатаўка. Год прызыву - 1939. Служыў у званні - старшына 2 артыкула на Чарнаморскім флоце на караблі лідары эсмінцаў "Ташкент". У гады Вялікай Айчыннай вайны "Ташкент" прыняў актыўны ўдзел у абароне Адэсы і Севастопаля. Усё гэта перажыў, старшына 2-га артыкула Крывашэеў Фёдар Юр'евіч. Менавіта ў гэтай бітве ён атрымаў найцяжкія траўмы ад бомбы, якая разарвалася побач, асколкі ад якой засталіся ў яго целе да канца жыцця і не давалі забыцца перажытаму жаху. Са шпіталя яго выпісалі толькі ў лютым 1943 года, у тым жа годзе прызналі не прыгодным да службы, што ўказана ў архіўных дакументах.
Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны I ступені, № узнагароднага дакумента 75, за датай 06.04.1985, медалём "За боевые заслуги", загад падпісаны 30.04.1975 г.
Біяграфічныя звесткі прадастаўлены ўнучкай Губко Кацярынай