Лянко Міхаіл Ільіч

   Нарадзіўся 7 студзеня 1922 года ў вёсцы Сцяткоўшчына Казлоўшчынскага раёна  Баранавіцкай вобласці ў сям'і селяніна. У ліпені 1944 года быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Першае выпрабаванне вайны сустрэў у Літве. Ваяваў на  ІІ-ім Беларускім фронце. У раёне г.Лібова пры выкананні задання быў паранены ў левае плячо. Лячыўся палтара месяца ў шпіталі. Полк, у якім служыў Лянко М.І., быў на перадавых пазіцыях, таму Міхаіла перакінулі ва Усходнюю Прусію. Тут Міхась быў паранены ў нагу - і зноў шпіталь. Ужо ў другі раз давялося пераразмеркавацца ў іншы дзейсны полк. Тут пад Кенігсбергам і сустрэў перамогу салдат. Як ваеннаабавязаны служыў у войску, нёс цяжкую працу салдата ўжо мірнага часу. Пасля заканчэння службы вярнуўся ў сваю родную вёску.
   Узнагароджаны: медалямі "За адвагу", "Жукава", юбілейнымі медалямі.

Біяграфічныя звесткі  прадастаўлены аўтарам Лянко М.І.