Макулік Міхаіл Георгіевіч

   Макулік Міхаіл Георгіевіч, нарадзіўся 24 снежня 1914 года ў вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага раёна. У 1930 годзе ўступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, быў арыштаваны і два гады  адсядзеў у гродзенскай турме. З  1939 года - член КПЗБ. З 1941 года ўдзельнік партызанскага руху на Беларусі. Намеснік камісара партызанскай брыгады імя Дзяржынскага, сакратар падпольнага Любчанскага РКЛКСМБ.
   Пасля вайны Макулік Міхаіл Георгіевіч працаваў спачатку на камсамольскай, затым на партыйнай рабоце. У 1960 годзе ён быў накіраваны на працу ў Казлоўшчынскае СПТВ-15 завучам па выхаваўчай рабоце. На гэтай пасадзе адпрацаваў большую частку свайго жыцця.
   Ратныя подзвігі Макуліка Міхаіла Георгіевіча, праца ў мірны час высока ацэнены Радзімай. Ён узнагароджаны: 2-ма "Ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені", 13-цю медалямі, у тым ліку "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне", "Партызану Айчыннай вайны 1 ступені", "За адвагу", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.".
   Меў Ганаровае званне заслужанага настаўніка прафесійна - тэхнічнай адукацыі Беларускай ССР, узнагароджаны нагруднымі знакамі "Выдатнік народнай адукацыі", юбілейным знакам  "70 гадоў ВЛКСМ".  Быў Ганаровым грамадзянінам г.п. Казлоўшчына. Памёр 29 красавіка 1998 года.

Бібліяграфія:
1.    Макулік, М. Аб пражытым і перажытым: [успаміны былога намесніка камісара партызанскай брыгады Міхаіла Макуліка] // Перамога (Дзятлаўскі раён). - 1994.
2.    Удзельнікі нацыянальна - вызваленчага руху,  якія найбольш пацярпелі ад польскіх улад: [пра Макуліка Міхаіла Георгіевіча - удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху] // Памяць: гісторыка - дакументальная хроніка Дзятлаўскага раёна. - Мінск, 1997. - С.93.

https://dyatlovolib.by/fota-z-syameynaga-alboma-veterana