Салікава Анастасія Іванаўна
Нарадзілася ў 1926 годзе. З 1943 года працавала на шахце ў Карагандзе падрыўніком.
На фронце партызаны ўзрывалі цягнікі, а мне прыйшлося падрываць вугаль. Пасля выбуху вугальная сцяна руйнавалася і вугаль грузілі на спецыяльную стужку і вывозілі на паверхню. Так я прапрацавала да 1945 года. 1 мая 1945 года адбыўся выбух на шахце і ўся змена загінула. Нас адправілі разбіраць завалы. Там загінула і мая сястра Рыма.
Узнагароджана: нагрудным знакам "Ветэран вайны 1941-1945гг.", медаль "За добрасумленную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.", юбілейныя медалі.
Бібліяграфія:
Каспаровіч,А. Яны змагаліся за Радзіму: [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Салікаву Анастасію Іванаўну] / А.Каспаровіч // Перамога (Дзятлаўскі раён). - 2019. - №44. -12 чэрвеня. -С.5.