Угрын Баляслаў Юр'евіч

   Нарадзіўся 17 верасня 1924 года ў вёсцы Нарбутавічы,  Дзятлаўскага раёна, Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. У часы польскай улады ў 1939 годзе закончыў сямігадовую школу. Да 1942 года працаваў у гаспадарцы бацькі.
З 27 сакавіка 1942 года па 12 ліпеня 1944 года змагаўся ў радах партызанскага атрада асабовага прызначэння "Наватары" супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.
   Пасля вызвалення Беларусі быў накіраваны для праходжання далейшай службы ў органы народнай міліцыі. У 1945 годзе дэмабілізаваўся.
   Пасля дэмабілізацыі паступіў ў Гродзенскі педагагічны інстытут на факультэт нямецкай мовы, які закончыў у 1950 годзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам нямецкай мовы Тэлеханскай сярэдняй школы Брэсцкай вобласці, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Мушкаровай Людмілай Іванаўнай.
   14 снежня 1955 года Баляслаў Юр'евіч Угрын Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". 11 сакавіка 1985 года ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені за адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, а таксама неаднаразова ўзнагароджваўся юбілейнымі медалямі.
   Баляслаў Юр'евіч Угрын памёр 17 красавіка 2001 года. Пахаваны на могілках у вёсцы Раготна.

Біяграфічныя звесткі  прадастаўлены аўтарам Угрын Б.Ю.

Баляслаў Юр'евіч з дзецьмі мясцовай школы вёскі Раготна
Баляслаў Юр'евіч з жонкай Людмілай Іванаўнай
Святочнае віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка
Угрын Баляслаў Юр'евіч