Марозава Марыя (Марфа) Сяргееўна
Марфа Сяргееўна Марозава (Мяцеліца) нарадзілася 19 лістапада 1920 года ў вёсцы Ермакоўка Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыўшы ў 1936 годзе сем класаў Паланіцкай няпоўнай сярэдняй школы, паступіла ў Крычаўскае педагагічнае вучылішча на спецыяльнасць “Настаўніца пачатковых класаў і выхавальнік дашкольных установаў”. Калі пачалася вайна, была эвакуіравана ў РСФСР, у Чкалаўскую вобласць (пасля вайны – Арэнбургская), жыла ў сяле Вятлянка Бураннага раёна і працавала падлікоўцам у калгасе “Ударнік”. У лютым 1942 года па камсамольскім прызыве добра ахвотна пайшла на фронт, дзезнаходзілася да канцавайны. Два гады служыла ў войсках ПВА начальнікам назіральнага пункта асобнага батальёна паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі на Заходнім і Паўднёвым франтах ПВА. Зверасня 1944 года – старшы сяржант, камандзір аддзялення тэлефаністак і старшая радыё тэлефаністка 83-га асобнага радыё батальёна сувязі ІІ Украінскага фронту. Прымала ўдзел у баях пры абароне Закаўказзя і абароне Сталінграда. Знаходзячыся ў складзе механізаванага корпусу ІІ Украінскага фронту, удзельнічала ў вызваленні Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Вайну закончыла ў горадзе Брно ў складзе савецкіх войск у Чэхаславакіі. Адтуль у ліпені 1945 года была дэмабілізавана з арміі. Марфа Сяргееўна мае шмат узнагарод, якія атрымала ў гады вайны і ў мірны час. Сяродіх: ордэн “Айчыннай вайны” ІІ ступені, медалі “За абарону Сталінграда”, “За абарону Каўказа”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ў 1941-1945 гадах”, “За доблесную працу. Знагоды 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна”, “Ветэран працы” і дзесяць іншых юбілейных медалёў.
Бібліяграфія:
1. Мяцеліца, А. Любоў да Радзімы пранесла праз усё жыццё: [пра Марфу Мяцеліца, ветэрана вайны] / А.Мяцеліца // Перамога (Дзятлаўскі раён). - 2020. - 18лістапада. - №92. - С.5.