Акрытаў Барыс Аляксеевіч

Акрытаў Барыс Аляксеевіч нарадзіўся 9 жніўня 1923 года ў вёсцы Вялікая Навасёлка, Вяліканавасёлкаўскага раёна Данецкай (Сталінскай) вобласці, Украіна. У 1931 годзе паступіў у першы клас васьмігадовай школы ў вёсцы Вялікая Навасёлка. Пасля заканчэння сямі класаў да паўналецця працаваў паляводам у калгасе.
9 красавіка 1941 года быў прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў у чыгуначных спецыялізаваных вайсках на тэрыторыях Украіны, Беларусі, Прыбалтыкі. Працаваў медбратам у 13 - й спецыялізаванай чыгуначнай брыгадзе. 26 сакавіка 1948 года быў дэмабілізаваны з радоў Савецкай Арміі ў Латвіі. З 06 мая 1948 года працаваў на Дзяржаўным Саюзным Рыжскім электрамашынабудаўнічым заводзе "РЭЗ" электразваршчыкам, выпрабавальнікам электрычных машын, апаратаў і прыбораў.
28 лютага 1992 года зволены ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. У 1996 годзе выехаў з Латвіі на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, у ваенны гарадок Гезгалы - 2 Дзятлаўскага раёна.

Біяграфічныя звесткі прадастаўлены Акрытавай Т.Б.