Андура Мікалай Аляксандравіч
Андура Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 10 лістапада 1921 года ў вёсцы Мядзвінавічы Дзятлаўскага раёна.
Ваяваў на ІІІ-ім Беларускім фронце, 5-ая армія, 144 дывізія, 785 полк пяхоты з 1943-1945 г. Прымаў удзел у вызваленні города Сувалкі і Казань. У адным з баёў, каля горада Сувалкі, Мікалай Аляксандравіч быў паранены. На шчасце, яго знайшла медсястра з санітарнага батальёна. У палявым шпіталі параненаму была зроблена аперацыя. А вось дальнейшае лячэнне ён праходзіў у бальніцы горада Казань, якая размяшчалася ў будынку былога завода.
Узнагароджаны: Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені, медалямі "За Перамогу над Германіяй", "Жукава", юбілейнымі медалямі.
Біяграфічныя звесткі прадастаўлены аўтарам Андура М.А.