Белавус Лідзія Аляксандраўна
Нарадзілася Лідзія Аляксандраўна 15 чэрвеня 1926 г. у в. Ціхінка Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці. Перад вайной Ліда вучылася ў Баранавіцкім вучылішчы чыгуначнікаў. Калі пачалася вайна Лідзе было 15 гадоў. У 1943 годзе Ліда стала працаваць сувязной у партызанскім атрадзе "25 год БССР". Падчас аднаго з баёў Ліда была паранена і доўгі час правяла ў шпіталі.
Узнагароджана: Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, ваенная медаль "За баявыя заслугі", медаль "За перамогу над Германіяй", знак "Ветэран вайны", знак "Партызан Беларусі", медаль "Жукава", медаль "За доблесную працу", юбілейнымі медалямі.
Біяграфічныя звесткі прадастаўлены аўтарам Белавус Л.А.