Будзько Юльян Гаўрылавіч
Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Юравічы Дзятлаўскага раёна. Спачатку Вялікай Айчыннай вайны быў у запасе, потым на фронце.
Ваяваў на І-ым Беларускім фронце, у войсках сувязі старшым лінейным назіральнікам. Усю вайну прайшоў у званні радавога. Вызваляў Беларусь, Польшу, Прусію, Германію. Пасля капітуляцыі Германіі, праз два тыдні дывізія была пагружана ў таварныя эшалоны і накіравана ў Манголію, куды дабіраліся на працягу месяца, затым Далёкі Усход. У Манголіі і Далёкім Усходзе знаходзіўся аж да мабілізацыі ў 1947 годзе.
Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску.
Узнагароджаны: юбілейнымі медалямі, за доблесную працу, ветэран працы.
Бібліяграфія:
Каспаровіч,А. Яны змагаліся за Радзіму: [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Будзько Юльяна Гаўрылавіча] / А.Каспаровіч // Перамога (Дзятлаўскі раён). - 2019. - №44. -12 чэрвеня. - С.5.