Цілігузаў Дзяніс Пятровіч
Цілігузаў Дзяніс Пятровіч
Дзяніс Пятровіч нарадзіўся 27 снежня 1925 года ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Калі пачалася, Вялікая Айчынная вайна яму ішоў шаснаццаты год. Часта ўспамінаў, як цяжка жылося на акупаванай фашыстамі тэрыторыі, распавядаў пра зверствы фашыстаў. Каб пазбегнуць вывазу ў Германію, прыйшлося хавацца ў сваякоў у іншай вёсцы і ў лесе. Пасля вызвалення ў лютым 1944 года Рагачоўскага раёна ад фашыстаў, прызвалі ў Чырвоную Армію. Ён ваяваў у складзе аднаго з падраздзяленняў 3-га Беларускага фронту. У кастрычніку таго ж года быў цяжка паранены ў баі за горад Кёнігсберг. Доўгі час ён знаходзіўся ў шпіталі, а вясной 1945 года быў камісаваны з войска па раненні. На ўсё жыццё ў яго застаўся асколак каля сэрца, бо ў той час такія складаныя аперацыі не рабілі.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём "Георгія Жукава", юбілейнымі медалямі.
Пасля вайны прыехаў на Гродзеншчыну працаваў загадчыкам склада, эканамістам на Парэцкім спіртавым заводзе.>

Пасведчанне Цілігузаў да ордэна
Пасведчанне Цілігузаў