«Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга». Пад такой назвай 3 верасня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшла гістарычна — пазнавальная гадзіна. Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала выставу – панараму «Каля вытокаў кнігі і слова», дзе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вялікага славутага беларускага першадрукара, педагога і вучонага.