Сняжынка — гэта пяшчотны, далікатны і вельмі прыгожы знак казачнай зімовай пары. Напярэдадні навагодніх святаў 19 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў навагодні конкурс “Галерея снежинок”з наведвальнікамі Дзённага цэнтра інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменчык”. Яны даведаліся як утвараюцца сняжынкі і якая іх карысць для прыроды, таксама ўдзельнікі віртуальна наведалі музей сняжынак. Сняжынка — галоўны атрыбут зімы і выдатнае ўпрыгожванне не толькі елкі, але і інтэр’еру ў цэлым. Падчас конкурсу наведвальнікі стварылі сваімі рукамі сняжынкі, якія будуць нагадваць ім аб мінулым мерапрыемстве.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.