17 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень права “Галоўны гарант нашага руху наперад”, які быў прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У бібліятэцы была аформлена выстава “Канстытуцыя — сімвал эпохі”. У рамках Дня з вучнямі 8 класа ДУА “Гімназіі №1 г. Дзятлава” і ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” ладзіўся ўрок грамадзянскасці “Закон, па якому жыве краіна”. Мерапрыемства распачалося ўрачыста з гімна Рэспублікі Беларусь. У суправаджэнні прэзентацыі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” удзельнікі пазнаёміліся з Канстытуцыямі, якія дзейнічалі за ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастойнай незалежнай дзяржавы. Для замацавання інфармацыі напрыканцы падлеткам была прапанавана віктарына “Адкажы на пытанне” і “Прапушчанае слова”. У заключэнні адбыўся прагляд відэароліка “Беларусь — страна для жизни”. У рамках Дня права ў бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная абмеркаванню праекта праграмы палітычнай партыі РГА “Белая Русь”. У ёй прынялі ўдзел сакратары пярвічных арганізацый, члены раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, прадстаўнікі працоўных калектываў Дзятлаўшчыны, у тым ліку, дэпутат раённага Савета дэпутатаў 28 склікання Марына Леанідаўна Бортка, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Мікалаеўна Рагачова.
