У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла моладзевая дыялогавая пляцоўка прысвечана 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама, пракуратуры, ідэалагічнага актыву, святарства, актывістаў моладзевага і іншых грамадскіх аб’яднанняў раёна, членаў прафсаюза. Прысутных павітала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яна адзначыла, што гэты моладзевы форум прысвечаны прававому падмурку нашай незалежнай дзяржавы – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У час работы дыялогавай пляцоўкі яе ўдзельнікі разам з гасцямі ў жывым дыялогу паразважалі аб важнасці Асноўнага Закона ў жыцці кожнага чалавека, пагаварылі аб гісторыі стварэння першай Канстытуцыі ў суверэннай рэспубліцы і канстытуцыйным развіцці краіны на сучасным этапе. Ключавы акцэнт у час форуму быў зроблены на захаванні гістарычнай пераемнасці пакаленняў: выхаванні беражлівых адносінаў да гістарычнага мінулага і сучаснасці, фарміраванні духоўна-маральных якасцяў асобы падрастаючага пакалення. У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел: пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай узгадалі галоўныя падзеі, якія тычацца станаўлення Беларусі як незалежнай дзяржавы. Было адзначана, што Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта дзяржаўнае свята, якое мае сваю гісторыю. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “С Днём Конституции”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.