У 2024 годзе 15 сакавіка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь спаўняецца 30 гадоў. З гэтай нагоды для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт” прайшоў Дзень права “Галоўная кніга дзяржавы”. У рамках дня адбылася слайд-гутарка “Галоўны закон жыцця краіны”, разглядзелі што такое Канстытуцыя, з чаго яна складаецца, што ў ёй запісана, яе значэнне для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Для замацавання ведаў бібліёграф правяла з падлеткамі віктарыну “Ці ведаеце вы Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”, таксама для іх была экспанавана выстава “15 сакавіка Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.