23 ліпеня Жукоўшчынскую сельскую бібліятэку-цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны наведалі выхаванцы лагера ДУА ”Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава”, настаўнікі Зуеўская Вольга Раманаўна і Салаўёва Святлана Віктараўна. Праведзена экскурсія па літаратурнаму пакою “Знакамітыя людзі зямлі Жукоўшчынскай”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з экспазіцыяй ”Сцяжынкамі роднай зямлі”, прысвечанай знакамітым землякам: Ігнату Дварчаніну —  беларускаму літаратуразнаўцу, паэту, публіцысту, грамадскаму дзеячу; Пятрусю Граніту, Васілю Струменю, Гарасіму Праменю — паэтам- змагарам, якія жылі ў вёсцы Зачэпічы і мастаку, ураджэнцу вёскі Краглі Малыя  Арсенію Двараніну.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.