У рамках летняй інфармацыйнай акцыі “Летнія маршруты кнігі і чытання” у Дварэцкай сельскай бібліятэцы была арганізавана бібліятэка пад сонцам “Гартайце, чытайце — свет пазнавайце”. Мэта мерапрыемства — папулярызацыя кніг сярод чытачоў у час летніх канікул. Каля будынка бібліятэкі была арганізавана рэкламная  акцыя   “Прачытай кнігу сам – прапануй сябрам!”. Старшакласнікі прапанавалі сваім малодшым сябрам кнігі,  якія ім вельмі падабалася чытаць у дзяцінстве. Таксама была арганізавана  выстава – заклік  “Усёй сям’ёй у бібліятэку”, дзе былі прадстаўлены цікавыя і пазнавальныя кнігі для бацькоў і дзяцей.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.