Не, класікі не паміраюць – Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць Не паспяваюць, За іх дапісвае народ.
Лукша В.
“ Памяці Івана Пятровіча Шамякіна”
У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы –цэнтры духоўна- мастацкай спадчыны ў рамках літаратурнага праекта ”Пісьменнік. Біліятэка. Чытач” прайшоў аглядлітаратуры “Гартаючы старонкі твораў І.Шамякіна”,да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з творамі народнага пісьменніка Беларусі. Увазе чытачоў была прапанавана выстава – партрэт ”Іван Шамякін: вядомы і невядомы”. На выставе, прымеркаванай да юбілейнай даты, прадстаўленылепшыя творы розных гадоў выдання, летапіс жыцця і творчасці, публіцыстыка і лісты. Выставу дапаўнялі фотаздымкі і выказванні вядомага беларускага пісьменніка, а таксама вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя І.Шамякіну і выказванні аб ім.