Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы 7 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ладзілася літаратурнае падарожжа “Гасцінцамі Купалы”. Імя гэтага паэта ведае кожны беларус. Яно неаддзельна ад роднай мовы, ад нашай беларускай зямлі. Яркім талентам Купалы захапляецца кожнае новае пакаленне беларусаў. Неўміручыя вершы паэта, пакладзеныя на музыку, атрымалі новае жыццё. Удзельнікі мерапрыемства успомнілі біяграфію паэта, яго жыццёвы і творчы шлях. І з задавальненнем чыталі ўголас яго пявучыя вершаваныя строкі і слухалі цудоўныя песні ў выкананні ансамбля “Песняры”. Да мерапрыемства была падрыхтавана і раскрыта выстава-партрэт “Ён і сёння з намі, наш Купала і Колас”.