Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна — мастацкай спадчыны Тыдзень роднай мовы пачаўся з афармлення кніжнай выставы “Чароўная скарбонка роднай мовы”. А 18 лютага бібліятэку наведалі выхаванцы Жукоўшчынскага дзіцячага сада з выхавальнікамі Наталляй Андрэеўнай Конан і Людмілай Мікалаеўнай Дзядовіч. Дзеці праслухалі вершы беларускіх паэтаў,казкі, адказалі на загадкі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з лепшымі дзіцячымі творамі на беларускай мове:прыгожай, сакавітай, лагоднай. З кнігамі, якія выхоўваюць найлепшыя і найважнейшыя чалавечыя якасці — чуласць, дабрыню, павагу да старэйшых, любоў да прыроды, людзей, Радзімы.У гэтыж дзень у бібліятэцы была арганізавана акцыя “Пасвячэнне ў чытачы”, кожны ўдзельнік атрымаў чытацкі білет.Напрыканцы мерапрыемствадзеці запісаліся ў бібліятэку і выбралі кнігі для чытання дома.