21 ліпеня ў рамках бібліятэчнага праектаў “Библиотека вне стены” і “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў летнюю пляцоўку чытальню пад адкрытым небам “Книжная радуга лета”. Для гасцей пляцоўкі прапанавалася выстава-прысвячэнне “Гений авантюрного романа”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Дзюма, пад час якой пазнаёміліся з багатай літаратурнай спадчынай, якую пакінуў для нас французкі пісьменнік-раманіст і казачнік, даведаліся пра цікавыя факты з яго біяграфіі. Жадаючыя маглі зайсці ў бібліятэку і ўзяць спадабаўшуюся кнігу.