У філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” прайшоў урок мужнасці “Герои Победы — наши прадеды и деды”, прымеркаваны да Дня Перамогі. На мерапрыемства быў запрошаны Старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл Аляксандар Віктаравіч Волкаў. Аляксандр Віктаравіч расказаў дзецям пра Вялікую Айчынную вайну, прывёў шмат прыкладаў самаадданага служэння Радзіме, гераічных подзвігаў асобных людзей, якія  пакінулі незабыўны след у яе гісторыі. Праглядзелі фільм “Место чудовищной трагедии! Дятлово: вымпел “За мужество и стойкость”. Прагучалі вершы нашых землякоў Веры Ігнатаўны Хрышчановіч і Уладзіміра Парфіравіча Дронава, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.