Увесь тыдзень у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў пад знакам памяці. Сёння спаўняецца роўна 78 гадоў з дня Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года 149 жыхароў Хатыні былі спалены жыўцом. Сяродіх-75 дзяцей! Трагедыя Хатыні — не ўнікальная, але менавіта яна стала сімвалам нацыянальнага болю і смутку. У гады вайны немцы спалілі разам з жыхарамі 628 беларускіх вёсак. 186 так і не былі адноўлены. Да Дня памяці ў бібліятэцы дзейнічала выстава-памяць “Гэта быў час, які нельга забыць”.