…Гэтае святое слова мама 

Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі клапатлівых працавітых рук, добрых дапытлівых вачэй, ласкавай усмешкай на родных вуснах.

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”. Музычна – паэтычны вечар “Я гимны матери пою” прысвячаўся  Дню Маці. На мерапрыемства запрашаліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання і чытачы бібліятэкі. У чытальнай зале па  святочнаму прыгожа і ўтульна; аформлена кніжная выстава “Жанчына-крыніца прыгажосці”. Многа цёплых слоў было сказана ў адрас маці. Дэманстраваліся прэзентацыі “Женщина с ребёнком на руках” і “Мілая мама”. Вядучая засяродзіла ўвагу на двух творах мастацтва : іконе  “Владимирская Богоматерь” і карціне Рафаэля “Сикстинская мадонна”. Лізавета Шагун і Анастасія Яфімік  чыталі цудоўныя вершы, прысвечаныя мамам.  Таксама была падрыхтавана і праведзена музычная віктарына і крыжаванка. На працягу вечара гучалі запісы песен. Напрыканцы вядучая падаравала ўсім прысутным кнігі і лістоўкі-віншаванні.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.