26 сакавіка Тыдзень дзіцячай кнігі ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны распачаўся днём адчыненых дзвярэй «Гэты цуд – краіна кніг». Бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка, якія з задавальненнем гулялі ў дзіцячым пакоі, адказвалі на загадкі, пазнаёміліся з новымі кнігамі і часопісамі.