01 верасня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў урок ведаў “Гістарычная памяць – дарога ў будучае”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” са сваімі кіраўнікамі Буяком Святаславам Уладзіміравічам і Буяк Тамарай Аляксандраўнай, настаяцель Храма Успення Прасвятой Багародзіцы Георгій Ярмоліч. Тамара Аляксандраўна расказала пра гістарычнае мінулае нашай краіны, пра важныя знамянальныя даты 2022 года, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аксана Уладзіміраўна Лішык правяла урок-падарожжа “Гісторыя майго краю – мая гісторыя”, дзе расказала пра нашу Дзятлаўшчыну, успомніла знакамітых людзей. Людміла Іванаўна Хілімончык расказала пра новы веламаршрут, які быў адкрыты ў гэтым годзе. Напрыканцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч звярнуўся да вучняў з пажаданнямі поспехаў у вучобе, веры ў Бога, моцнага здароўя.