У кожнай бібліятэцы на паліцах з запатрабаванымі навінкамі стаяць правераныя часам выданні, незаслужана забытыя ў цяперашні час. Здавалася б, усе забытыя — і аўтары і іх творы … Але варта дастаць з паліцы старую кніжку, і ўспамінаюцца падзеі даўно мінулых дзён. Гэта кнігі, якія некалькі гадоў таму актыўна ўтрымлівалі чытацкую цікавасць, а цяпер апынуліся ў несправядлівым забыцці.
У 2025 годзе распачаў работу міні-праект літаратурны экспрэс “Кніга НАСТАЛЬЖЫ ў госці да чытача” аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду. 14 студзеня бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. З імі ладзілася гутарка-прапанова па гістарычнаму раману Анатоля Іванова “Тени исчезают в полдень”. Бібліятэкар пазнаёміла з сюжэтам рамана, адбыліся прагляды створанага супрацоўнікам аддзела буктрэйлера па кнізе і трэйлера экранізацыі фільма па кнізе.
Так як сустрэча адбылася ў дзень святкавання Старога Новага году, не абышлося без навагодняй жартлівай віктарыны і салодкіх пачастункаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.