Гісторыя

Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы ў Дзятлаўскім раёне пачынаецца з 1947 года.Рашэннем Дзятлаўскага  раённага Савета народных дэпутатаў ад  15.06.1947 была арганізавана раённая бібліятэка (загадчык Квяткоўскі У.С.)   Дата 15 чэрвеня 1947 года лічыцца пачаткам заснавання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У 40-50 гады ў раёне, як хаты – чытальні былі заснаваны Вензавецкая (1948), Дварэцкая (1949), Нагародавіцкая (1948), Рудаяварская (1949) і іншыя сельскія бібліятэкі. Праводзіліся громкія чыткі газет, гутаркі. Адной з распаўсюджаных форм работы былі кніганошы, бібліятэкі-перасоўкі. У гэты перыяд, як прыклубныя бібліятэкі былі адкрыты Белагурнаўская (1949), Раготнаўская (1948), Раклевіцкая (1948 ) сельскія бібліятэкі.

Паступова павялічваўся кніжны фонд, расла колькасць чытачоў у сельскіх бібліятэках. У 1952 годзе ў раённай бібліятэцы быў выдзелены перасоўны фонд і ад бібліятэкі працавала 15 бібліятэк-перасовак у Дзятлаве і навакольных вёсках. У гэтым жа годзе з раённай бібліятэкі быў выдзелены дзіцячы фонд для арганізацыі дзіцячай бібліятэкі.

У 50-я і 60-я гады бібліятэкі ішлі ў нагу з запатрабаваннямі таго часу і прапагандавалі палітыку партыі і дзяржавы. Бібліятэкары былі частымі гасцямі на фермах, выпускалі “Баявыя лісткі”, знаёмілі жывёлаводаў з новымі творамі, прыносілі на фермы кнігі. Праводзілі дыспуты, канферэнцыі чытачоў, імкнуліся данесці кнігу да кожнай сям’і . У 1967 годзе раённая бібліятэка была ўзнагароджана Дыпломам за дасягнутыя поспехі па абслугоўванню насельніцтва кнігай у ходзе Усесаюзнага грамадскага агляду бібліятэк, прысвечанага 50-годдзю Савецкай улады.

З 1965 года ў раённай бібліятэцы было арганізавана метадаб’яднанне, задачай якога было: аказанне дапамогі ў афармленні нагляднай агітацыі, правядзенні масавых мерапрыемстваў, вядзенні дакументацыі. Дзятлаўская раённая бібліятэка стала пераможцам конкурса на лепшы метадычны кабінет і была ўзнагароджана граматай.

У 60-70-я гады былі адкрыты Засецкая (1968 г.), Нарбутавіцкая (1965г), Стараельнянская (1965 г.) сельскія бібліятэкі.

У 1970 годзе бібліятэкі раёна ўключыліся ва Усесаюзны  грамадскі агляд па абслугоўванню чытачоў і прапагандзе кнігі, прысвечаны 100- годдзю з дня нараджэння У.І.Леніна. У гэтым напрамку добра папрацавалі Вензавецкая, Хвінявіцкая, Дварэцкая, Раготнаўская, Белагурнаўская сельскія бібліятэкі. Работнікі бібліятэк былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі Дзятлаўскага райвыканкама.

70-я гады – гэта час станаўлення бібліятэчнай справы ў раёне. Цэнтралізацыя з’явілася сваеасаблівым штуршком у абнаўленні работы ў раёне. Неабходна было адрэдагаваць усе кніжныя фонды бібліятэк строга ў алфавітным парадку, саставіць каталогі на кніжныя фонды сельскіх бібліятэк і зверыць іх з уліковым каталогам

Згодна загаду аддзела культуры ад 17.02.1977 г. “Аб пераводзе на цэнтралізаванае абслугоўванне насельніцтва дзяржаўных масавых бібліятэк Дзятлаўскага раёна” 17 лютага 1977 года была створана Дзятлаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. З гэтага часу раённая бібліятэка становіцца цэнтральнай. У ёй былі створаны наступныя аддзелы: аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел камплектавання, апрацоўкі, арганізацыі і выкарыстання кніжных фондаў, методыка-бібліяграфічны.

У 1977 раёне працавала 61 бібліятэка, з іх 55 сельскіх бібліятэк-філіялаў.

У 80-я гады асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэк раёна былі: грамадска-палітычнае, антыалкагольнае, прававое, маральнае, эстэтычнае выхаванне. Па выніках работы за 1981 год Дзятлаўская цэнтральная бібліятэка выйшла пераможцам у абласным сацыялістычным спаборніцтве.

У 1984-86-ых гадах цэнтральная бібліятэка сумесна з методыка-бібліяграфічным аддзелам выпускалі ў газеце “Перамога” старонку “Наша кнігарня”. У ёй адлюстроўвалася цікавая работа бібліятэк сістэмы.

Пры ЦБ, ДБ і 12 сельскіх бібліятэках дзейнічалі аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах розных накірункаў. Напрыклад: “Сучаснік” пры ЦБ і прафесійны клуб “Факел” пры аддзеле бібліятэчнага маркетынгу.

З 1988 года пачалося скарачэнне бібліятэк. Цэнтралізаваная біліятэчная сістэма ўжо налічвала 55 бібліятэк, з іх 49 сельскіх.

У гэты перыяд бібліятэкі працавалі па наступных напрамках “Жыві, роднае слова”, “Родная мова”, “Спадчына” і інш. Формы бібліятэчнай работы: тэматычныя і літаратурныя вечары, прагляды літаратуры, абмеркаванні кніг, дыспуты, гадзіны цікавых паведамленняў, гадзіны паэзіі, урокі мужнасці, агляды літаратуры.

З 1992 года бібліятэкі сістэмы ўключыліся ў штогадовы рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. За актыўны ўдзел у 4-м рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за 1995 год Дзятлаўская цэнтральная бібліятэка (дырэктар Каско Г.У.) узнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

За актыўны ўдзел у 11-м Рэспубліканскім конкурсе за 2002 год Жукоўшчынская сельская бібліятэка (загадчык Цюленіна Л.М.), Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка (загадчык Страшынская А.М.), Раклевіцкая сельская бібліятэка (загадчык Каско Н.В.) былі ўзнагароджаны Граматай Беларускага фонду культуры.

За актыўны ўдзел у 12-м рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры” за 2003 год Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы было прысуджана 2-е месца і ўручана ганаровая Грамата.

За ўдзел у абласным конкурсе “Малая Радзіма чакае сваіх даследчыкаў” Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы было прысуджана 1-е месца і ўручаны каштоўны падарунак (1995г.)

За ўдзел у конкурсе-аглядзе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка заняла 1-е месца ў вобласці і 2-е месца ў рэспубліцы (1999г.).

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў у мэтах дабрачыннай праграмы “Жыццё патрабуе міласэрнасці” у 2002-2003 годзе па намінацыі “За адраджэнне традыцыі і падтрымку сямейнага чытання” Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка заняла 2-е месца (2003г.)

У абласным конкурсе “Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр рэгіёну” па намінацыі “Лепшая гарадская (гарпасялковая) бібліятэка” пераможцам стала Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка (2006г.)

У абласной акцыі “Усё лепшае-дзецям”, прысвечаную Году дзіцяці па намінацыі “Лепшая гарадская (гарпасялковая) дзіцячая бібліятэка” стала пераможцам Казлоўшчынская дзіцячая бібліятэка (2007г.)

Пры бібліятэках  арганізаваны і працуюць 16 аб’яднанняў, з іх 9 –дзіцячых:

  • Дятлаўская раённая бібліятэка – арганізацыя вольнага часу “Праменьчык”
  • Дятлаўская раённая бібліятэка – прыродазнаўчы “Вясёлы мурашнік”, пазнавальны “Чамучкі”
  • Казлоўшчынская ГПБЦ – эстытычны “Прыгажосць”
  • Казлоўшчынская ГПБЦ – прыродазнаўчы “Сцяжынка”
  • Наваельнянская ГПБЦ – арганізацыя вольнага часу “Падлетак”
  • Вензавецкая СБ – краязнаўчы “Спадчына”
  • Войневіцкая СБ-к – арганізацыя вольнага часу “Сударушка”
  • Гезгалаўская СБц – экалагічны “Юны эколаг”
  • Данілавіцкая СБ – літаратурны “Літарынка”
  • Дварэцкая СБ – арганізацыя вольнага часу “Рамонак”
  • Жукоўшчынская СБ-цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны – літаратурны “Ліра”
  • Лявонавіцкая СБк – арганізацыя вольнага часу “Гаспадынька”
  • Раготнаўская СБк – экалагічны “Сонейка”
  • Раклевіцкая СБЦ – краязнаўчы “Спадчына”
  • Хвінявіцкая СБ-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця – за здаровы лад жыцця “Здравушка”

Сёння Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка ўключае наступныя аддзелы:

  • Адзел бібліятэчнага маркетынгу;
  • Аддзел камплектавання і апрацоўкі, арганізацыі адзінага фонду
  • Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Вялікі ўплыў на змену іміджу бібліятэк і змест іх дзейнасці аказала ўкараненне новых тэхналогій, аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў.

У канцы 2001 года у ЦРБ былі ўведзены платныя паслугі, а з 1 чэрвеня 2004 года платныя паслугі выконваюць усе бібліятэкі ЦБС.

У 2002 годзе ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бібліятэку быў набыты камп’ютар.

Бібліятэкі з’яўляюцца найбольш масавымі і даступнымі культурнымі ўстановамі ў сельскай мясцовасці, якія сваёй дзейнасцю спрыяюць паляпшэнню вясковага ладу жыцця. Як інфармацыйна-культурныя, адукацыйныя і асветніцкія цэнтры, бібліятэкі аграгарадкоў садзейнічаюць павышэнню ўзроўню інфармацыйнага забеспячэння сельскага насельніцтва. Бібліятэкамі аграгарадкоў сталі: Жукоўшчынская СБЦ (2005г.), Данілавіцкая СБ (2006г.), Раклевіцкая СБЦ(2006г.), Хвінявіцкая СБЦ (2006г.), Вензавецкая СБ (2007г.). Дварэцкая СБ (2007г.), Белагурнаўская СБ (2008г.), Раготнаўская СБ (2008г.), Войневіцкая СБ (2008г.),Лявонавіцкая СБ (2009 г.),Гезгалаўская СБ (2010 г.).

З 01 лютага 2007 года ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы  працуе бібліобус. Ён абслугоўвае кнігай насельніцтва аддаленых маланаселеных вёсак.

Працуюць насупныя бібліятэкі- цэнтры:

  • Раклевіцкая СБ – цэнтр традыцыйнай культуры (2006г.)
  • Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка – інфармацыйны інтэлект – цэнтр (2008г.)
  • Казлоўшчынская гарпасялковая  бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі (2014г.)
  • Наваельнянская гарпасялковая  бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі (2014г.)
  • Хвінявіцкая СБ – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця (2008г.)
  • Жукоўшчынская СБ-цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны (2012г.)
  • Гезгалаўская СБ-цэнтр экалагічнай культуры (2015г.)
  • Вензавецкая СБ-цэнтр духоўнай асветы і культуры (2018г.)
  • Данілавіцкая СБ-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання (2018г.)

Сем бібліятэк маюць мультымедыйныя –цэнтры:

  • Дзятлаўская раёная бібліятэка
  • Раклевіцкая СБЦ
  • Хвінявіцкая СБЦ
  • Жукоўшчынская СБЦ
  • Вензавецкая СБ
  • Раготнаўская СБ-к
  • Гезгалаўская СБЦ

Пры Дзятлаўскай цэнтральнай раённай, Наваельнянскай і Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы працуюць ПЦПІ.

У сістэме налічваецца 34 камп’ютара, з іх 20 у РБ, 10 у бібліятэках аграгарадкоў. Працуюць бібліятэчныя праграмы: “Аналітыка”, “Краязнаўства”, “Камплектаванне і апрацоўка літаратуры”.

Выхад у Інтэрнет і электронную пошту маюць 13 бібліятэк сістэты у тым ліку 10 бібліятэк аграгарадкоў.

Стымулююць творчую і прафесійную актыўнасць бібліятэкараў конкурсы. Традыцыйным для ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” стаў рэспубліканскі штогадовы конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” пераможцай у 2015 годзе стала Дварэцкая сельская бібліятэка, якая ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.

Згодна Рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 снежня 2014 года № 528  “Аб стварэнні дзяржаўных устаноў культуры” з  1 красавіка 2015 года  была створана  дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

За гады многае змянілася ў арганізацыі абслугоўвання чытачоў, абнавіўся штат супрацоўнікаў. Нязменным за гэтыя гады засталося тое, што кнігі так і будуць таямніцай для многіх пакаленняў удзячных чытачоў. Работнікі бібліятэк жывуць клопатамі сённяшняга дня, працуюць шчыра, плённа, не зважаючы на фінансавыя цяжкасці, і з надзеяй глядзяць у дзень заўтрашні. Гісторыя бібліятэк працягваецца і хочацца верыць, што наперадзе – новыя  поспехі і дасягненні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.