12 лютага для аматарскага аб’яднання «Чамучкі» была падрыхтавана выстава ̶ прысвячэнне «2019 ̶ Год малой радзімы», а таксама краязнаўчы альманах «Гісторыя Дзятлаўшчыны ў назвах». Малая радзіма ̶ край нашых продкаў. Людзі заўсёды задаваліся пытаннем: чаму мястэчкі маюць тую або іншую назву? Яны жывуць стагоддзямі, а мы не можам растлумачыць іх значэнне. А між тым, у кожнага горада, вёскі, як і ў чалавека, ёсць свая біяграфія: сваё нараджэнне, свой боль і смутак, гора і радасць. Сваю гісторыю трэба ведаць і шанаваць. Бібліятэкар Марына Лапушка падрыхтавала цікавае паведамленне пра мястэчкі дзятлаўскага краю, каштоўныя звесткі пра мінулае жыццё людзей, іх заняткі. Яна пазнаёмілі маленькіх чытачоў з краязнаўчым кутком, арганізаваным у бібліятэцы.