18 ліпеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна — мастацкай спадчыны запрасіла сваіх чытачоў на падарожжа па кнізе “У добры шлях па Гродзенскай зямлі”. У бібліятэцы дзейнічае выстава “Гісторыя шматгадовая і багатая”. У год 75 – годдзя утварэння Гродзенскай вобласці бібліятэка пазнаёміла наведвальнікаў з кнігай “Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту”. Кніга прысвечана адной са старажытнейшых і цікавых мясцін Беларусі – Гродзенскай зямлі. Чытачам адкрылася прыгажосць гэтага цудоўнага куточка Беларусі: які славіцца яго дзіўнай прыродай, велічнымі архітэктурнымі помнікамі, што перажылі стагоддзі, сучасныя гарады і вёскі.