Птушкі з’яўляюцца неад’емнай часткай прыроды. Яны жывуць побач з намі, ураджваюць разнастайнасцю паводзінаў, колераў і памераў. Ім паграджае шмат небяспекі, перш за ўсё – знішчэнне месцаў іх пражывання, прамысловае атручванне навакольнага асяроддзя, нерэгуляванае паляванне(асабліва вясной).
26 лютага на інфармацыйнай гадзіне “Глушэц – птушка года 2020” Антончык Людміла Міхайлаўна,бібліятэкар Казлоўшчынскай ГПБц, расказала ўдзельнікам аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” пра грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая даследуе жыццё птушак, вядзе падлік, заахвочвае насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Затым рабяты разгадалі крыжаванку “Птушка года” і даведаліся пра разнавіднасці глушцоў, асаблівасці іх паводзін, цікавыя факты з жыцця. Напрыканцы пазнаёміліся з літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы пра птушку года і праглядзелі відыяфільм “Храбры глушэц”.