8 кастрычніка падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання і супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі стоп — кадр “Глядзім фільм — чытаем кнігу“для асуджаных ПК “ПКП №26”. Падчас мерапрыемства адбылося знаёмства з творамі рускай і замежнай літаратуры па сродкам кінематографа. Прысутным была прапанавана кніжная выстава і дэманстраваліся трэйлеры фільмаў, знятых па кнігах.  Часам фільм дае кнізе другое жыццё. І жанр твора не такі важны ў гэтым выпадку. Экранізацыі часта атрымліваюцца цікавей за творы. Яны дазваляюць прадставіць усё, што апісана толькі словамі. Некаторыя з карцін прапануюць і новыя павароты сюжэту, а часам — альтэрнатыўны фільм.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.