Філіял ”Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб“ у рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю” працягвае знаёміць сваіх наведвальнікаў з вядомымі землякамі, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці.
У бібліятэцы аформлена паліца – партрэт “Гонар малой радзімы”.Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з землякамі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі навуцы. Адным з такіх вучоных – фізікаў з’яўляецца Міхаіл Міхайлавіч Кугейка, прафесар, доктар фізічных навук, загадчык кафедры квантавай радыёфізікі БДУ. Нарадзіўся ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна. Пад яго кіраўніцтвам выканана больш 10 навукова-даследчых работ, абаронены дзве кандыдацкія дысертацыі.Вынікі яго даследаванняў змешчаны ў больш чым 300 публікацыях.Звыш 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў навынаходніцтвы.Узнагарожаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Белдзяржуніверсітэта. Яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”.
Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна беларускі мовазнавец, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар.Таксама нарадзілася ў вёсцы Погіры.Займалася параўнальнай лінгвістыкай, праводзіць параўнальны аналіз сінтаксісу беларускай і рускай моў.Піша шмат навуковых артыкулаў. Іх у яе больш за трыста. Апублікавалазвыш 100 навуковых работ.
У 1963 годзе разам з мужам працавалі ў Наваельні. Сябравалі з доктарам і паэтам Яўгенам Мацвеевым. Марыя Іосіфаўна пісала прадмовы да зборнікаў вершаў паэта. Адкрыйце зборнічак вершаў Я.Мацвеева ”Укажет сердце мне дорогу” і прачытайце, як яна ўводзіць чытача ў свет вершаў паэта.
