Экскурсія – знаёмства «Горад тваіх сяброў» была праведзена ў Казлоўшчынскай ГПБц 10 студзеня  для юных чытачоў – вучняў першага класа. Бібліятэкары пазнаёмілі з правіламі карыстання бібліятэкай, правіламі паводзін у бібліятэцы, правіламі карыстання кнігай. Пад дружныя апладысменты ў бібліятэку завітаў Дзед Мароз. Ён павіншаваў дзяцей са святамі, пагуляў з імі  ў гульні. Кожны вучань выбраў сабе кнігу і запісаўся ў бібліятэку. Для юных чытачоў былі падрыхтаваны і выданы інфармацыйныя закладкі «Запрашаем у бібліятэку». Кожны атрымаў такую закладку і салодкі пачастунак.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.