10 лютага ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гадзіна мужнасці “Горячие пески Афганистана”, да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мерапрыемства былі запрошаны вучні  8”А” класа Наваельнянскай сярэдняй школы. Бібліятэкар нагадала падлеткам, што гэта вайна доўжылася 9 гадоў і 51 дзень. Паглядзелі фотаздымкі нашых землякоў, якія тры з лішнім дзесяці годдзі таму ваявалі ў Афганістане і аддалі свае жыцце. Гэта Шылаў Аляксандр Сяргеевіч і Дзмітрый Уладзіміравіч Лазовік. Напрыканцы ўдзельнікі паглядзелі відэафільм “Хроника афганской войны”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.