Прадаўжаецца Тыдзень дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. 29 красавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ладзілі Дзень падарожжа па часе. У касмічнае падарожжа на міжпланетным караблі адправіліся наведвальнікі лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”, дырэктар лагера Калодзіч Алена Уладзіміраўна. Дзяцей запрасілі на літаратурна-гульнёвую арбіту “Гостья из будущего”. У госці завітала гераіня твора Кіра Булычова “Гостья из будущего” Аліса Селязьнёва, якая кіравала зоркалётам і запрасіла дзяцей злётаць на Сузор’е Казачных герояў, дзе яны пазнаёміліся з гарэзлівымі літаратурнымі героямі і пісьменнікамі, якія іх стварылі. Падчас падарожжа ўдзельнікі разгадвалі віктарыны “Путешествие во времени”, казачныя крыжаванкі. Пасля касмічнага падарожжа дзеці прызямліліся ў забаўляльны свет гульняў. Прайшлі гульні “Аэрабол”, “Совушка”, “Дзень. Ноч”, “Дружная сямейка”, “Злаві рыбку”. Дзень атрымаўся па-сапраўднаму касмічным.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.