Граніт Пятрусь

(Іван Пятровіч Івашэвіч)

(11.01.1909-14.01.1980)

granitНарадзіўся П.Граніт ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Рана давялося яму выконваць усю цяжкую работу па гаспадарцы. Шмат нягод перажыў у складаныя часы грамадзянскай вайны. Вучыўся прыхваткамі ў розных настаўнікаў. У 1927-1939 гг. працаваў брукарам у родных мясцінах. Пад уплывам вызваленчага руху перыяду Грамады, пад непасрэдным уздзеяннем П.Граніт пачаў пісаць вершы, уключыўся ў культурна-асветныя справы і падпольную рэвалюцыйную барацьбу на вёсцы. У 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Не раз арыштоўваўся, зведаў катаванні ў дэфензіве. Першы верш апублікаваў у 1933 г. у віленскай “Беларускай газеце”. Друкаваўся ў газетах “Наша воля”, “Беларускі летапіс” і інш. У час Айчыннай вайны П.Граніт – сувязны партызанскай брыгады “Барацьба”. Вершы яго адлюстроўваюць нянавісць да фашысцкіх акупантаў. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педвучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945-1971). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей “Сцяжынка” (1978).

Памёр П.Граніт 14.1.1980 года.

Творчы лёс П.Граніта досыць характэрны для яго пакалення, якое ва ўмовах заходнебеларускай рэчаіснасці найбольш саматугам набывала і адукацыю, і літаратурныя навыкі. Але паэтычнае слова самадзейных аўтараў, пастаўленае на службу нацыянальна-вызваленчаму руху, мела вялікі грмадскі рэзананс. Вершы іх завучвалі на памяць. Чыталі на сходах і мітынгах, перадавалі ў рукапісах.

Літаратура:

Пятрусь Граніт // Пяткевіч,А.М. Пісьменнікі прынёманскага краю / Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР, абласная арганізацыя таварыства аматараў кнігі.

Граніт Пятрусь // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.73.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.