Паважаныя чытачы! Дзяржаўная ўстанова культуры ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” запрашае вас пазнаёміцца з матэрыяламі кніжна-ілюстраванай выставы-панарамы ”Гродзенская вобласць. Позірк праз гады”, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. На выставе раскрываюцца аспекты гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Гродзенскай вобласці. Выданні розных гадоў знаёмяць з гістарычнай, культурнай, духоўнай спадчынай Гродзенскага Панямоння, цудоўнай прыродай гэтага надзвычайнага кутка Беларусі, сучаснымі населеннымі пунктамі. Экспануецца літаратура, у якой прыводзяцца звесткі аб знакамітых людзях, жыццё і дзейнасць якіх звязана з нашай вобласцю.
Другая частка выставы-панарамы прысвечана нашай малой радзіме – Дзятлаўшчыне. Вашай увазе прадстаўлены фактаграфічны матэрыял, даведнікі, складзеныя супрацоўнікамі бібліятэкі: ”Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны”, “Што чытаць пра Дзятлаўшчыну”, ”Гісторыя Дзятлаўшчыны”, зборнікі твораў мясцовых паэтаў. Магчыма вас зацікавіць кніга мясцовага краязнаўцы Фёдара Красюка “Зецела, або падарожжа па старых вуліцах Дзятлава”, дзе праз гісторыю старых вуліц і пабудоў, біяграфіі ўладальнікаў мястэчка, вялікую колькасць фотаздымкаў вы зможаце бліжэй пазнаёміцца з мінулым сваёй малой радзімы.
Выстава-панарама “Гродзенскаая вобласць. Позірк праз гады” даступна да прагляду на працягу ўсяго 2019 года.